Хлеб - гэта жыццё!
Менавіта так казалі ў даўнiну аб прадукце, без якога цяжка ўявіць жыццё людзей. Хлеб - сімвал працы, мудрасці, добразычлівасці, міралюбнасці, дабрабыту і шчасця. Невыпадкова на гербе нашай рэспублікі хлебныя каласы. Яны – увасабленне мірнай стваральнай працы. Спрадвеку людзі сустракалі дарагіх гасцей хлебам-соллю. Гэта добрая традыцыя жыве і ў наш час. Збожжам, мукой, пернікамі і печывам абсыпаюць жаніха і нявесту.
Адзін з герояў пісьменніка Міхася Аляксеева сказаў: «Хлеб гэта назоўнік, а ўвесь астатні прадукт — прыметнік». Ды ці можна ацаніць ролю хлеба ў нашым жыцці? Мы часта не заўважаем яго, як паветра, якім дыхаем, як ваду, якую п'ем, як зямлю, па якой ходзім і на якой жывем. Але хлеб, як і паветра, і вада, і зямля заўсёды з намі. Аб хлебе можна казаць да бясконцасці, як аб самім жыцці. Бо хлеб, гэта і ёсць жыццё.
І клопат пра хлеб надзённы заўсёды быў і будзе галоўным клопатам людзей.
Барысаўскі хлебазавод пачаў сваю працу 7 лістапада 1932 года.
Загадам Міністэрства харчовай прамысловасці ад 10.04.1972 г. №75 створана Мінскае абласное вытворчае аб'яднанне хлебапякарнай прамысловасці, у склад якога ўваходзіць Барысаўскі хлебазавод як галаўное прадпрыемства.
Загадам Міністэрства харчовай прамысловасці ад 6.04.1976 г. №86 створана Барысаўскае вытворчае аб'яднанне хлебапякарнай прамысловасці (ВА «Барысаўхлебпрам») у склад якога ўваходзіць сем прадпрыемстваў Мінскай вобласці.
На падставе загаду ад 23.04.2001 г. №29 Камітэта па хлебапрадуктах пры Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь ВА «Барысаўхлебпрам» перайменавана ў Рэспубліканскае вытворчае ўнітарнае прадпрыемства (РУП «Барысаўхлебпрам»).
На падставе загаду Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2013 г. №303 шляхам пераўтварэння Рэспубліканскага вытворчага ўнітарнага прадпрыемства «Барысаўхлебпрам» у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь аб прыватызацыі дзяржаўнай маёмасці створана акцыянернае таварыства «Барысаўхлебпрам» (ААТ «Барысаўхлебпрам»).
У цяперашні час ААТ «Барысаўхлебпрам» з'яўляецца камерцыйным прадпрыемствам Рэспублікі Беларусь, якое мае адасобленую маёмасць, самастойны баланс, знаходзіцца ў падпарадкаванні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта.
Прадпрыемства спецыялізуецца на выпуску хлебабулачных і мучных кандытарскіх вырабаў і з'яўляецца галаўным прадпрыемствам хлебазаводаў Мінскай вобласці.
Прадпрыемства размешчана ў двух асобных будынках. У корпусе № 1 выпрацоўваюцца фармавыя гатункі хлеба, булачныя вырабы, дробнаштучныя булачныя вырабы, пернікі і аўсянае печыва. У корпусе № 2 выпрацоўваюцца падавыя заварныя хлеба і мучныя кандытарскія вырабы. Вытворчая плошча прадпрыемства складае 1,9251 га. Колькасць працуючых перавышае 400 чалавек.
Загадам генеральнага дырэктара ад 17.01.2006 №20 скасаваны філіял «Дзяржынскі хлебазавод» і створаны на яго базе ў структуры ААТ «Барысаўхлебпрам» участак па вытворчасці хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў у г.Дзяржынск.
Сучасныя гнуткія тэхналогіі вытворчасці дазваляюць у кароткія тэрміны асвоіць вытворчасць новых найменняў прадукцыі, пастаянна пашыраць і абнаўляць асартымент прадукцыі.
Выпрацоўваемая прадукцыя па сваім тэхналагічным узроўні не саступае лепшым айчынным і замежным аналагам і валодае канкурэнтаздольнасцю ў адносінах да прадукцыі прадпрыемстваў, якія выпрацоўваюць аналагічныя віды прадукцыі.
Прадпрыемства з'яўляецца самастойным гаспадарчым суб'ектам з правамі юрыдычнай асобы, мае самастойны баланс, разліковы рахунак у банку, пячатку з выявай таварнага знака і сваім найменнем. Прадпрыемства дзейнічае на прынцыпах поўнага гаспадарчага разліку.
Адносіны прадпрыемства з юрыдычнымі асобамі і грамадзянамі ва ўсіх сферах яго дзейнасці вызначаюцца дагаворамі і заканадаўствам.
На прадпрыемстве працуе нямала годных людзей, ветэранаў працы, ганаровых ветэранаў працы.